Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/980030_458799/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 17:23
06.11.2018 12:09 Грамадства

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, бізнесмен Ізраілевіч утрымліваецца ў СІЗА КДБ

Мінск, 6 лістапада. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, бізнесмен Аркадзь Ізраілевіч утрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ.

Крыніцы сайта Reform.by ў асяроддзі бізнесмена паведамілі, што ў СІЗА КДБ у жонкі Ізраілевіча прынялі перадачу.

У КДБ гэтую інфармацыю не пацвердзілі, але і не абверглі. "Мы не каментуем гэтую сітуацыю пакуль", — сказаў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік камітэта Андрэй Яраш. 1 лістапада, нагадаем, ён заяўляў, што КДБ Ізраілевіча не затрымліваў.

На сённяшні дзень ніводная з праваахоўных структур не пацвердзіла сваё стаўленне да затрымання бізнесмена. Афіцыйных паведамленняў на гэты конт не было.

Пра тое, што Аркадзь Ізраілевіч затрыманы паводле падазрэння ў спробе давання хабару для вырашэння "будаўнічых пытанняў", стала вядома 31 кастрычніка. Бізнесмен вядомы шырокай публіцы ў сувязі са скандалам вакол рэстараннага комплексу "Паедзем паядзім", пабудаванага каля ўрочышча Курапаты, у яго былой ахоўнай зоне. У верасні Ізраілевіч прайграў суд газеце "Новы час", якая апублікавала журналісцкае расследаванне на тэму будаўніцтва комплексу.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239