Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/980055_980056/
Дата раздрукоўкі: 06.08.2020 10:32
06.11.2018 13:09 Палітыка

У Мінску праходзіць чарговы раўнд перамоваў па Украіне

Мінск, 6 лістапада. У Мінску 6 лістапада праходзіць чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміў у "Твітэры" МЗС Беларусі.

Перамовы пачаліся з сустрэчаў падгруп трохбаковай кантактнай групы, якія традыцыйна праходзяць у "Прэзідэнт-гатэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме. У другой палове дня тут чакаецца пасяджэнне самой кантактнай групы.

Папярэдняя сустрэча прайшла 16 кастрычніка. Па яе выніках спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў, што ключавым на перамовах стала пытанне гібелі мірных грамадзянаў падчас канфлікту. Абмяркоўваліся таксама дадатковыя меры па забеспячэнні доўгатэрміновага рэжыму спынення агню, развядзення сіл і сродкаў, практычнае ажыццяўленне гуманітарнага размініравання.

Дагэтуль невядома, хто заменіць на перамовах Леаніда Кучму ва ўкраінскай дэлегацыі. "Мы не абмяркоўвалі гэта пытанне, таму што гэта чыста ўкраінская кампетэнцыя", — сказаў Сайдзік 16 кастрычніка.

Леанід Кучма афіцыйна пакінуў пасаду прадстаўніка краіны ў трохбаковай кантактнай групе 2 кастрычніка. На апошніх перамовах у Мінску ўкраінскую дэлегацыю ўзначаліў саветнік прэзідэнта Руслан Дземчанка, які раней неаднаразова суправаджаў Кучму і часам яго замяняў.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239