Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/980061_980062/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 22:05
06.11.2018 13:15 Эканоміка, Фінансы

Долар патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі

Мінск, 6 лістапада. 6 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0036 рубля (0,15%) і склаў 2,4219 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0026 рубля (0,12%) да 2,1211 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0026 рубля (0,08%) і склаў 3,2157 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты маркі Brent таргуецца ў раёне 73 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,4113 рубля і склаў 65,9912 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239