Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/980066_789210/
Дата раздрукоўкі: 06.08.2020 22:35
06.11.2018 13:38 Палітыка

У Крамлі не сталі каментаваць выказванне Лукашэнкі пра непатрэбнасць Беларусі расійскай ваеннай базы

Мінск, 6 лістапада. У Крамлі не сталі каментаваць заяву Аляксандра Лукашэнкі пра непатрэбнасць Беларусі расійскай ваеннай базы.

"Я пакіну без каментароў гэтую фразу", — цытуе прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова агенцтва ТАСС. Ён адзначыў, што не ведае, "які кантэкст у гэтай фразы" і не хацеў бы "гадаць на кававай гушчы".

Пры гэтым Пяскоў падкрэсліў, што Масква і Мінск узаемадзейнічаюць у межах Саюзнай дзяржавы, АДКБ, ЕАЭС і іншых аб'яднанняў. "Таму Беларусь — наш цесны партнёр і ў плане гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, і ў плане пытанняў бяспекі, гэта стратэгічная лінія", — сказаў ён.

6 лістапада на сустрэчы з групай амерыканскіх аналітыкаў у Мінску Лукашэнка назваў "надуманымі" развагі аб магчымым размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі расійскай ваеннай базы. "Мы ў ваенна-палітычным саюзе з Расіяй. Будзе тут база ваенная, не будзе — розніцы абсалютна ніякай няма. І мы гэтую базу не размяшчаем тут не таму, што мы хочам вам ці каму-небудзь паказаць, што мы суверэнныя і незалежныя. Мы яе не размяшчаем таму, што яна тут непатрэбная. Мы самі паводле нашай задумы, ваеннага абароннага плана з Расійскай Федэрацыяй, забяспечым тыя функцыі, якія на нас ускладзеныя", — прыводзіць словы кіраўніка беларускай дзяржавы яго прэс-служба.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239