Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/980071_800256/
Дата раздрукоўкі: 04.06.2020 23:17
06.11.2018 14:02 Грамадства

Пагранічнае падраздзяленне "Нароўля" заступіла на ахову дзяржаўнай мяжы

Мінск, 6 лістапада. У Мазырскім памежным атрадзе Гомельскай вобласці сфармаваны пагранічны пост "Нароўля", паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Пагранічнае падраздзяленне "Нароўля" сфармаванае з мэтай далейшага ўзмацнення аховы беларуска-ўкраінскага напрамку ў рамках рэалізацыі ўказа прэзідэнта.

У пачатку лістапада памежнікі падраздзялення пачалі ахову ўчастка працягласцю больш за 50 кіламетраў, трэцяя частка яго пралягае па рацэ.

Як адзначае пагранічны камітэт, важнай асаблівасцю паста з'яўляецца тое, што зона адказнасці падраздзялення ўключае тэрыторыю Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Пагранічны пост забяспечаны усімі сучаснымі тэхнічнымі сродкамі аховы мяжы, найноўшым абсталяваннем, аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікай для засцярогі асабістага складу пры выкананні задач у запаведніку.

"Неабходна адзначыць, што фармаванне падраздзялення ва ўстаноўленыя тэрміны было дасягнутае ў тым ліку дзякуючы садзейнічанню мясцовых органаў улады і суб'ектаў арганізацыі пагранічнай бяспекі Нараўлянскага раёна. На сённяшні дзень у падраздзяленні створаныя добрыя сацыяльна-бытавыя ўмовы для асабістага складу, які праходзіць там службу", — гаворыцца ў паведамленні.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239