Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/980078_980079/
Дата раздрукоўкі: 25.09.2020 02:11
06.11.2018 14:22 Грамадства

МУС: У 2018 годзе ў Беларусі канфіскавана амаль 400 тысяч літраў самагону і брагі

Мінск, 6 лістапада. У 2018 годзе супрацоўнікі беларускай міліцыі атрымалі звыш 2 тысяч паведамленняў аб незаконных дзеяннях з алкаголем, з якіх пацвердзілася 1.043.

Як паведамляе прэс-служба МУС, для аператыўнага рэагавання на парушэнні антыалкагольнага заканадаўства, спынення падпольнай вытворчасці алкаголю і яго рэалізацыі, у аператыўна-дзяжурных службах органаў унутраных спраў функцыянуюць тэлефонныя лініі "П'янству — не!".

Сёлета падчас аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў канфіскавана 392 тысячы літраў самагону і самагоннай брагі, а таксама 104.167 літраў іншай алкагольнай прадукцыі. У дачыненні да 10.275 чалавек складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239