Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/980103_980104/
Дата раздрукоўкі: 25.09.2020 02:22
06.11.2018 16:12 Грамадства

Лукашэнка адкрыў рэканструяваны мост у Жыткавіцкім раёне

Мінск, 6 лістапада. Рэканструяваны мост цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці ўрачыста адкрыты 6 лістапада з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Афіцыйны лідар падкрэсліў, што адкрыццё новых значных аб'ектаў напярэдадні свята 7 лістапада ўжо стала добрай традыцыяй, гэты год не выключэнне. "Думаю, моладзь падтрымае такія нашы памкненні", — сказаў Лукашэнка. Ён нагадаў, што літаральна ў снежні мінулага года мост з-за аварыйнага стану прыйшлося закрыць, што стала надзвычайнай праблемай для жыхароў Турава і Жыткавіцкага раёна.

"Арганізаваная па патрабаванні прэзідэнта пантонная і паромная пераправы толькі часткова вырашалі ўзніклыя пытанні. Паколькі рашэнне прымалася на дзяржаўным узроўні, то рабілася ўсё дастаткова хутка. У красавіку было прынята рашэнне аднавіць мост за гранічна кароткі час. Аляксандр Лукашэнка з гонарам адзначыў, што гэта няпростая задача выканана", — гаворыцца ў рэлізе.

"Як мне дакладваюць, сціслыя тэрміны не адбіліся на якасці. Работнікі дарожна-будаўнічай сферы не толькі вырашылі складаныя пытанні і дамагліся пастаўленых мэтаў, але і набылі бясцэнны вопыт, — сказаў Лукашэнка. — Менавіта тут упершыню былі прымененыя многія наватарскія ідэі і тэхналогіі. На гэты вынік працавалі ўсе".

Лукашэнка даручыў прадставіць да ўзнагарод будаўнікоў і кіраўнікоў, якія займаліся рэканструкцыяй моста.

У ходзе рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць ён таксама пагутарыў з прадстаўнікамі працоўных калектываў дарожных арганізацый, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні моста, і жыхарамі Жыткавіцкага раёна.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239