Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/980184_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 02:29
06.11.2018 22:25 Палітыка

Рух "За Свабоду" атрымаў статус назіральніка ў Еўрапейскай народнай партыі

Мінск, 6 лістапада. Рух "За Свабоду" атрымаў статус назіральніка пры Еўрапейскай народнай партыі, паведаміла 6 лістапада прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Дэлегацыя прадстаўнікоў беларускай апазіцыйнай правацэнтрысцкай кааліцыі (у яе ўваходзяць "За Свабоду", АГП і аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя") узяла ўдзел у з'ездзе палітычнай асамблеі EНП у будынку парламента Фінляндыі ў Хельсінкі.

Сябрамі ЕНП з'яўляюцца больш за дзесяць кіраўнікоў урадаў краін — членаў Еўрапейскага саюза. Яна ўтварае найбуйнейшую фракцыю Еўрапарламента.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239