Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/by_media_korovenkova-obv/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2018 18:50
06.11.2018 19:12 Фота

Аглядальніку БелаПАН Таццяне Каравянковай выстаўленае абвінавачанне па "справе БелТА"

    Паглядзець Паглядзець
Міжнароднаму аглядальніку інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Таццяне Каравянковай выстаўленае абвінавачанне па "справе БелТА".

Абвінавачанне па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, здзейснены з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці) было выстаўленае журналістцы 6 лістапада ў Следчым камітэце.

Паводле яе слоў, да пакрыцця выстаўленая сума, "якая не перавышае 5.000 рублёў". З Каравянковай узятая падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.
Фота Сяргея Балая, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН