Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/06/eu_980120_980121/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2018 19:18
06.11.2018 17:25 Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Сусветны банк: Беларусі трэба 40 гадоў для дасягнення ўзроўню жыцця Германіі

Мінск, 6 лістапада. Пры цяперашніх тэмпах эканамічнага росту Беларусі спатрэбіцца чатыры дзесяцігоддзі, каб выйсці на ўзровень жыцця ў Германіі. Такое меркаванне выказала менеджар глабальнай практыкі па макраэканоміцы і інвестыцыях у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Галіна Андронава-Вінселет.
"Пры цяперашніх тэмпах росту Беларусі спатрэбіцца чатыры дзесяцігоддзі, каб дасягнуць узроўню жыцця ў Германіі", — адзначыла эканаміст Сусветнага банка, выступаючы на Кастрычніцкім эканамічным форуме ў Мінску 6 лістапада.

Таму, падкрэсліла яна, тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі павінны паскорыцца, каб хутчэй збліжацца з узроўнем даходу ў развітых краінах.

"Для гэтага неабходна вырашыць некалькі пытанняў, а менавіта павысіць эфектыўнасць сектара дзяржпрадпрыемстваў і дынамічна развіваць прыватны сектар", — адзначыла Андронава-Вінселет.

Паводле яе слоў, на праблемы ў дзяржсектары ўказваюць лічбы. У прыватнасці, пратэрмінаваная запазычанасць сектара дзяржпрадпрыемстваў павялічылася з 4,5% да 10% ВУП за апошнія пяць гадоў.

"Хранічныя праблемы дзяржсектара ўплываюць на фінансавы сектар Беларусі і могуць прывесці да дадатковай нагрузкі на дзяржфінансы", — сказала прадстаўнік Сусветнага банка.

Пры гэтым эксперт звярнула ўвагу на тое, што значная частка даўгавых абавязацельстваў дзяржпрадпрыемстваў намінаваная ў замежнай валюце. "На 1 студзеня 2018 года доўг сектара дзяржпрадпрыемстваў у замежнай валюце складаў каля 15% ад сукупных актываў усёй банкаўскай сістэмы", — удакладніла яна.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН