Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/07/980192_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 02:44
07.11.2018 11:23 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка: Кастрычніцкая рэвалюцыя заклала асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне

Мінск, 7 лістапада. Аляксандр Лукашэнка 7 лістапада павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ў Беларусі, адзінай на постсавецкай прасторы краіне, адзначаецца як дзяржаўнае свята.

"У летапісе чалавецтва гэтая сапраўды эпахальная дата стала для працаўнікоў усяго свету сімвалам абнаўлення, вызвалення ад прыгнёту і новых надзеяў на светлую будучыню", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

"З той пары мінула ўжо больш за сто гадоў. Можна па-рознаму ставіцца да падзей мінулага, ацэньваючы тых ці іншых гістарычных дзеячаў. Аднак менавіта тады былі закладзеныя асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне", — лічыць беларускі кіраўнік.

Паводле яго слоў, "сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця". "Стваральная праца, павага да гісторыі, слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў — галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства", — адзначыў ён.

"Упэўнены, што сваім розумам, талентам і працавітасцю мы захаваем, прымножым і перададзім нашчадкам наш бясцэнны нацыянальны здабытак — суверэнную Беларусь, — заявіў Лукашэнка. — Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суграмадзяне, здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у імя Айчыны!"
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239