Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/08/980289_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2018 18:55
08.11.2018 13:21 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра падаражэлі на фоне падзення расійскага рубля

Мінск, 8 лістапада. 8 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель патаннеў да долара ЗША і еўра, падаражэў — да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0031 рубля (0,13%) і склаў 2,4250 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0008 рубля (0,04%) да 2,1219 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0123 рубля (0,38%) і склаў 3,2034 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пасля падзення напярэдадні кошт нафты маркі Brent у чацвер паступова расце, пасля поўдня бараль ацэньваецца ў 72,8 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,1237 рубля і склаў 66,2155 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН