Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/08/980304_852369/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2018 18:49
08.11.2018 14:47 Грамадства

У Мінску 38-гадовага псіхіятра-нарколага абвінавачваюць у распаўсюджванні псіхатропных рэчываў

Мінск, 8 лістапада. Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 38-гадовага псіхіятра-нарколага аднаго з прыватных медыцынскіх цэнтраў у Мінску.

Згодна са звесткамі следства, са студзеня па ліпень 2018 года ўрач выпісваў рэцэпты на набыццё псіхатропных прэпаратаў на імя асоб, якія мелі патрэбу ў адпаведнай медыцынскай дапамозе. Па гэтых рэцэптах ён асабіста купляў прэпараты ў аптэках горада, паведамляе прэс-служба СК.

У далейшым ад імя медустановы мужчына аказваў грамадзянам платныя паслугі: даваў кансультацыі і выдаваў незаконна набытыя псіхатропныя прэпараты пацыентам, якія не ведалі пра яго злачынную дзейнасць. Плату за паслугі часткова прысвойваў.

Супрацьпраўная дзейнасць мужчыны была выяўленая супрацоўнікамі міліцыі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, скіраваных на ўсталяванне асоб, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту забароненых рэчываў. У час асабістага вобшуку пры затрыманні фігуранта былі выяўленыя 93 таблеткі, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы.

Мужчыну выстаўленае абвінавачанне на падставе ч. 3 арт. 328 КК (незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка і незаконны збыт псіхатропных рэчываў, учынены службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). Ён заключаны пад варту.

У межах расследавання следчымі дапытаныя прыблізна 100 чалавек, сярод іх медыцынскія работнікі, грамадзяне, на імя якіх выпісваліся рэцэпты, а таксама асобы, якім абвінавачаны аказваў платныя медыцынскія паслугі. Устаноўлена 26 фактаў набыцця і 5 фактаў збыту псіхатропных прэпаратаў. Канфіскаваныя і далучаныя запісы камер відэаназірання з васьмі аптэк горада, якія адлюстроўваюць факты набыцця. Вывучаная дакументацыя, што рэгламентуе працу медцэнтра.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН