Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/08/980358_980359/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2018 19:06
08.11.2018 19:39 Грамадства, Культура

Інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўвайшоў у шорт-ліст конкурсу World Summit Awards

Мінск, 8 лістапада. Інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) увайшоў у кароткі спіс прэтэндэнтаў на перамогу ў конкурсе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый World Summit Awards у намінацыі "Культура і турызм", паведамляе прэс-служба НББ.

У канцы мінулага тыдня анлайн-журы конкурсу адабрала ў шорт-ліст каля 130 праектаў з розных краін. "Кожны інфармацыйны прадукт быў ацэнены васьмю членамі журы, прадстаўнікамі розных рэгіёнаў свету і розных прафесійных галін, што гарантавала дэмакратычны адбор. Пры аналізе ўлічваўся ўплыў на грамадства лакальнага лічбавага кантэнту і прыцягненне ўвагі да інавацыйных медыяпрадуктаў", — гаворыцца ў паведамленні НББ.

Спіс фіналістаў разгледзіць вялікая калегія журы. Пераможцаў ва ўсіх намінацыях конкурсу вызначаць у канцы лістапада. Узнагароджанне лаўрэатаў адбудзецца на Глабальным кангрэсе WSA вясной 2019 года.

World Summit Awards з'яўляецца міжнародным конкурсам Сусветнага саміту ААН, які накіраваны на падтрымку лічбавых інавацый з высокім патэнцыялам уплыву на грамадства. Конкурс праводзіцца з 2003 года. У 2018 годзе на ўдзел у WSA было пададзена 438 заявак ад прадстаўнікоў больш чым ста краін.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН