Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/08/eu_980301_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2018 18:47
08.11.2018 14:25 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Пасол Балгарыі Ганеў завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі

Мінск, 8 лістапада. Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка 8 лістапада сустрэўся з паслом Балгарыі Ангелам Ганевым, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас сустрэчы падведзеныя вынікі беларуска-балгарскага супрацоўніцтва за апошнія два гады, адзначаная станоўчая дынаміка парламенцкіх сувязяў і захаванне паказчыкаў гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі.

"Бакі пагадзіліся з неабходнасцю спрыяць далейшаму паляпшэнню ўзаемаразумення паміж Беларуссю і Балгарыяй, а таксама павышаць практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў у эканамічнай і гуманітарнай галінах", — гаворыцца ў паведамленні.

Краўчанка падзякаваў паслу за яго ўнёсак у развіццё беларуска-балгарскіх адносін.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН