Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/08/eu_980307_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2018 19:31
08.11.2018 14:47 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Кіраўнік Савета Рэспублікі Мясніковіч возьме ўдзел у мерапрыемствах у Парыжы да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны

Мінск, 8 лістапада. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч 10—12 лістапада наведае з рабочым візітам Парыж.

Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, 11 лістапада Мясніковіч возьме ўдзел у асноўных урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, — мемарыяльнай цырымоніі ля Трыумфальнай аркі.

Кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента таксама будзе ўдзельнічаць у працы Парыжскага форуму міру, накіраванага на ўмацаванне міру за кошт больш эфектыўнага глабальнага рэгулявання і спрыяння зніжэнню міжнароднай напружанасці. Да ўдзелу ў форуме запрошаныя кіраўнікі дзяржаў, урадаў, парламентаў, міжнародных арганізацый, а таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

У межах візіту адбудзецца сустрэча Мясніковіча з прэзідэнтам Сената Францыі Жэрарам Ларшэ, а таксама з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі.

Паводле інфармацыі пасольства Францыі ў Беларусі, удзел у мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны возьмуць больш за сто высокіх дзяржаўных дзеячаў — кіраўнікі дзяржаў ці ўрадаў былых ваюючых бакоў, кіраўнікі міжнародных арганізацый.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН