Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/09/980413_880022/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:28
09.11.2018 11:14 Грамадства

З пачатку года ў Беларусі зарэгістравана звыш 700 крадзяжоў транспартных сродкаў

Мінск, 9 лістапада. У 2018 годзе ў Беларусі зарэгістравана звыш 700 крадзяжоў транспартных сродкаў. Факты неправамерных паездак фіксуюцца ў разы часцей за таемныя крадзяжы транспарту, паведамляе прэс-служба МУС.

У большасці выпадкаў крадзяжы старанна плануюцца, а на ўгоны правапарушальнікі вырашаюцца спантанна, часта ў стане алкагольнага ап'янення.

Так, у стане ап'янення здзейсненыя 315 незаконных паездак на чужых аўтамабілях або матацыклах. Прыблізна 320 фактаў зарэгістравана ў грамадскіх месцах. 59 такіх злачынстваў учыненыя непаўналетнімі.

Абсалютная большасць крадзяжоў транспарту фіксуюцца ноччу. Пры гэтым папулярнасцю ў зламыснікаў карыстаюцца "ВАЗы", "Фольксвагены" і "Аўдзі".

"Як паказвае практыка, нярэдка аўтаўладальнікі самі спрыяюць злачынству, пакідаючы "жалезнага каня" незачыненым з ключом у замку запальвання", — адзначаецца ў паведамленні.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239