Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/09/980440_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 11:28
09.11.2018 13:24 Эканоміка, Фінансы

Долар падаражэў больш чым на капейку на фоне далейшага падзення расійскага рубля

Мінск, 9 лістапада. 9 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель патаннеў да долара ЗША, падаражэў да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0065 рубля (0,27%) і склаў 2,4185 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0117 рубля (0,55%) да 2,1336 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0166 рубля (0,52%) і склаў 3,1868 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта імкліва таннее, марка Brent таргуецца ў раёне 70 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,6342 рубля і склаў 66,8497 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239