Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/13/980853_447788/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 21:49
13.11.2018 13:06 Палітыка

Новым паслом Беларусі ў Расіі прызначаны Уладзімір Сямашка

Мінск, 13 лістапада. Новым паслом Беларусі ў Расіі прызначаны былы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Адпаведнае рашэнне 13 лістапада прыняў Аляксандр Лукашэнка.
Сямашка таксама прызначаны па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Беларусі па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў межах Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ, паведаміў тэлеканал ОНТ.

Папярэдні пасол Беларусі ў РФ Ігар Петрышэнка займаў гэтую пасаду з верасня 2012 года па жнівень 2018-га. 18 жніўня яго прызначылі віцэ-прэм'ерам.

24 жніўня быў прызначаны новы пасол Расіі ў Беларусі, ім стаў 46-гадовы Міхаіл Бабіч, які раней займаў пасаду паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе. Бабіч таксама прызначаны спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Уладзімір Сямашка нарадзіўся 20 лістапада 1949 года у г.Калінкавічы Гомельскай вобласці.

У 1972 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці "інжынер-механік".

З 1972 па 1974 гады — служба ў Савецкай арміі.

З 1974 па 1996 гады — інжынер-канструктар, начальнік КБ-44, начальнік ТА-4 ДКБМ, галоўны інжынер ДКБМ, галоўны інжынер машынабудаўнічага комплексу завода імя Дзяржынскага НВА "Інтэграл".

З 1996 па 2001 гады — гендырэктар мінскага ВА "Гарызонт", дырэктар мінскага завода "Гарызонт".

З 2001 па 2003 гады — міністр энергетыкі.

З ліпеня па снежань 2003 года — в. а. намесніка прэм'ер-міністра Беларусі.

Са снежня 2003-га па 2014 год — першы намеснік прэм'ер-міністра.

З 2014-га па жнівень 2018 года — намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. Курыраваў ва ўрадзе прамысловасць і паліўна-энергетычны комплекс. 18 жніўня пайшоў у адстаўку разам з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239