Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/13/980869_980870/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:45
13.11.2018 13:29 Палітыка, Эканоміка

Румас абмеркаваў з Бабічам актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння

Мінск, 13 лістапада. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас абмеркаваў з паслом Расіі Міхаілам Бабічам 13 лістапада ў Мінску актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Румас і Бабіч таксама абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое плануецца правесці ў снежні ў Брэсце, і да заўтрашняга пасяджэння групы высокага ўзроўню саюзнага Саўміна.

Аб'ём тавараабароту Беларусі і Расіі за студзень—верасень 2018 года склаў 26,3 млрд долараў, павялічыўшыся да аналагічнага ўзроўню 2017 года на 13,2%.

Расія працягвае заставацца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі: на яе долю ў студзені—верасні прыйшлося 49,4% вартаснага аб'ёму знешняга гандлю таварамі, 38,3% — экспарту, 59,3% — імпарту (у студзені—верасні 2017 года доля Расіі ў знешнім гандлі Беларусі з усімі краінамі свету складала 51,3%, у экспарце — 45%, імпарце — 56,8%).
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239