Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/13/980870_980871/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:19
13.11.2018 13:23 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША зноў падаражэў, еўра і расійскі рубель — патаннелі

Мінск, 13 лістапада. 13 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, патаннеў да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0049 рубля (0,20%) і склаў 2,4102 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0018 рубля (0,08%) і склаў 2,1449 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0056 рубля (0,18%) і склаў 3,0056 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту знізіліся больш чым на 1%, пасля таго як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў заклікаў АПЕК не скарачаць узровень прапановы сыравіны. Бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні ў 68,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,1574 рубля і склаў 67,6812 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239