13.11.2018 14:20 Палітыка, Эканоміка
Лукашэнка: Патэнцыял беларуска-турэцкіх адносін выкарыстоўваецца не да канца
Мінск, 13 лістапада. Патэнцыял беларуска-турэцкіх адносін выкарыстоўваецца не да канца, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада на сустрэчы са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Біналі Йылдырымам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
"Але той мільярд тавараабароту, які мы будзем мець у гэтым годзе, а можа, і перасягнем яго, — гэта добрае дасягненне нашых краін", — сказаў ён.
"Мы ведаем, у чым мае патрэбу Турцыя, вы ведаеце, у чым мае патрэбу Беларусь. І гэты тавараабмен быў бы добрай дапамогай для росту агульнага тавараабароту", — дадаў Лукашэнка.
Беларускі кіраўнік звярнуў увагу на неабходнасць вырашэння шэрагу пытанняў, перш за ўсё гандлёва-эканамічнага характару.
Ён адзначыў, што абранне Біналі Йылдырыма старшынёй турэцкага парламента сведчыць пра высокі ўзровень даверу народа і кіраўніцтва Турцыі.
"Мы вельмі ўважліва назіраем за вашай краінай. Тым больш што Турцыя ў апошні час становіцца цэнтрам прыцягнення ўсіх сіл, асабліва ў сувязі з неспакойным становішчам у вашым рэгіёне. Нам вельмі імпануе ваша незалежная палітыка, пазіцыя, якую вы займаеце па глабальных пытаннях развіцця нашай планеты. У гэтым плане вы вельмі шмат чаго дамагліся", — сказаў афіцыйны беларускі лідар.
У сваю чаргу Біналі Йылдырым перадаў Аляксандру Лукашэнку добрыя пажаданні ад яго турэцкага калегі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, паведамляе прэс-служба.