Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/13/980887_980888/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 21:57
13.11.2018 14:35 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнні намеснікаў міністраў эканомікі, энергетыкі, фінансаў, культуры і лясной гаспадаркі

Мінск, 13 лістапада. Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада ўзгадніў прызначэнні намеснікаў міністраў эканомікі, энергетыкі, фінансаў, культуры і лясной гаспадаркі.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, першым намеснікам міністра эканомікі па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы прызначаны Аляксандр Чарвякоў, намеснікам міністра эканомікі — Дзмітрый Ярашэвіч, намеснікам міністра энергетыкі — Сяргей Раянтовіч.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Юрыя Селіверстава першым намеснікам міністра фінансаў, Андрэя Белкаўца — намеснікам міністра фінансаў.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Наталлі Карчэўскай першым намеснікам міністра культуры, Сяргея Шарамецьева — намеснікам міністра культуры.

Узгоднена прызначэнне Валянціна Шатраўкі першым намеснікам міністра лясной гаспадаркі, Віктара Крэча — намеснікам міністра лясной гаспадаркі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239