Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/13/980916_980917/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 13:56
13.11.2018 16:40 Палітыка

Лукашэнка: У Пуціна было пазітыўнае стаўленне да прызначэння новым паслом Беларусі Уладзіміра Сямашкі

Мінск, 13 лістапада. У прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна было пазітыўнае стаўленне да прызначэння Уладзіміра Сямашкі новым паслом Беларусі ў РФ, заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада падчас кадравых прызначэнняў.

"Я і Пуціна папярэдзіў. Мы з ім абмяркоўвалі, прытым прадметна, кандыдатуру Сямашкі, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Ён так з усмешкай кажа: ну, я чакаю Уладзіміра Ільіча ў Маскве. Я, кажа, з задавальненнем, няхай прыязджае ў Маскву Уладзімір Ільіч, мы ведаем яго добра. То бок вельмі пазітыўнае было стаўленне".

Паводле слоў Лукашэнкі, беларускі пасол у Маскве "павінен валодаць надзвычайнымі паўнамоцтвамі, у яго павінен быць прамы доступ да прэзідэнта ў любы час па тых пытаннях, якія датычаць нашых адносін з Расійскай Федэрацыяй". "Ён не павінен патануць у нашай бюракратыі. Як гэта зрабіць, што трэба... Ён пачне працаваць і ўнясе пэўныя прапановы, што трэба для таго, каб у поўным аб'ёме выконваць абавязкі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі будуць нейкія праблемы, прапановы, пытанні — званок, прыехаў сюды, сустрэліся, абмеркавалі. Я не думаю, што павінны быць нейкія бар'еры на шляху", — дадаў Лукашэнка.

Ён пазначыў задачы, якія стаяць перад паслом у Расіі, галоўная з якіх — пераадоленне вялікага адмоўнага сальда ва ўзаемным гандлі. "Калі мы яго не вырашым, пра якія беларуска-расійскіх адносіны можа ісці гаворка? Мы не можам далей увесь час хадзіць і казаць: ай, ладна, пачакаем. 7 мільярдаў долараў (ці колькі там?) дэфіцыт у нас гандлёвы", — сказаў Лукашэнка.

Сямашка ў адказ на гэта адзначыў, што гэта пытанне трэба вырашаць з абодвух бакоў. З аднаго — неабходна мінімізаваць кошт энергарэсурсаў у рамках рэалізацыі дамоўленасцяў у інтэграцыйных фарматах, а з іншага — нарошчваць экспарт розных тавараў на расійскі рынак.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей падкрэсліў, што ёсць магчымасць нарошчваць пастаўкі тавараў у Расію, уключаючы запатрабаваную прадукцыю сельскай гаспадаркі, тэхніку, якія часам завозяцца туды з далёкіх трэціх краін. "Таму ёсць канкрэтны прадмет перамоў", — сказаў ён.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239