Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/14/981021_981022/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 22:09
14.11.2018 11:59 Эканоміка

Прадстаўнік МФК: Беларусь павінна прыняць дадатковыя меры па абароне інвестыцый

Мінск, 14 лістапада. У Беларусі створана неабходная нарматыўная база для прыцягнення прамых замежных інвестыцый, праблема — у правапрымяняльнай практыцы. Пра гэта заявіў кіраўнік рэгіянальнага офіса Міжнароднай фінансавай карпарацыі Джэйсан Пелмар, выступаючы 14 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў.
"Нарматыўная база Беларусі спрыяльная для прыцягнення інвестыцый. На наш погляд, асноўны прабел, які перашкаджае прыцягненню інвестыцый у краіну, — правапрымяняльная практыка", — сказаў ён.

Пелмар прапанаваў унесці ў беларускае заканадаўства дадатковыя нормы з мэтай абароны інвестыцый. "Мы прапаноўваем вызначыць дакладны парадак кампенсацыі інвестарам шкоды, нанесенай незаконным умяшаннем дзяржаўных органаў і іх службовых асобаў", — адзначыў прадстаўнік МФК.

Акрамя таго, дадаў ён, МФК прапаноўвае ўдакладніць або выключыць права дзяржавы на аднабаковую адмову па выкананні сваіх абавязацельстваў у ходзе рэалізацыі інвестыцыйных дамоваў.

У Беларусі, лічыць Пелмар, для паляпшэння інвестыцыйнай прывабнасці трэба прыняць дадатковыя захады па забеспячэнні макраэканамічнай стабільнасці.

"Беларусі трэба прыняць складаныя рашэнні, якія дазволяць зняць нагрузку на бюджэт, звязаную з падтрымкай неэфектыўных дзяржпрадпрыемстваў. Такія дзяржпрадпрыемствы трэба камерцыялізаваць, частку з іх — закрыць або прыватызаваць", — заявіў Джэйсан Пелмар.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239