Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/14/981039_981040/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 14:14
14.11.2018 13:12 Грамадства

Пяць чалавек загінулі ў сутыкненні мікрааўтобуса з малакавозам у Калінкавіцкім раёне

Гомель, 14 лістапада. Пяць чалавек загінулі пры сутыкненні мікрааўтобуса з малакавозам у Калінкавіцкім раёне.

Як паведамляе Следчы камітэт, аварыя адбылася 14 лістапада каля 10.55 на 176-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын. Аўтамабіль "Фольксваген-Транспарцёр" выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з малакавозам. Пяць пасажыраў мікрааўтобуса (усе жанчыны) памерлі на месцы здарэння, кіроўца дастаўлены ў рэанімацыю.

На месца аварыі для каардынацыі працы выехаў начальнік упраўлення СК па Гомельскай вобласці.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239