Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/14/981043_981044/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:15
14.11.2018 13:23 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША працягвае расці, еўра падаражэў больш чым на капейку

Мінск, 14 лістапада. 14 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0148 рубля (0,61%) і склаў 2,4250 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0023 рубля (0,11%) і склаў 2,1472 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0070 рубля (0,22%) і склаў 3,1620 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак увечары цэны на нафту маркі Brent упалі на 6,6%, дасягнуўшы мінімуму васьмі месяцаў. Да поўдня серады бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні ў 66,35 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,3163 рубля і склаў 67,9975 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239