Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/15/981248_771145/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 01:00
15.11.2018 17:02 Эканоміка

Аб'ём сельгасвытворчасці знізіўся на 2,5%

Мінск, 15 лістапада. У студзені—кастрычніку 2018 года ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельгасарганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі ў наяўных цэнах склала 17,1 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 97,5%, на 2,5% менш за ўзровень студзеня—кастрычніка 2017 года.

Як паведаміў Белстат, у сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 13,6 млрд рублёў (на 2,9% менш).

На 1 лістапада 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях краіны накапана бульбы 756,8 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 264 цэнтнеры з гектара, сабрана агародніны 154,8 тыс. тон пры ўраджайнасці 245 цэнтнераў.

Валавы збор цукровых буракоў павялічыўся на 3,3% у параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года, склаўшы 3 млн 992,4 тыс. тон, ураджайнасць — 452 цэнтнеры з гектара.

На 1 лістапада гэтага года ў сельскагаспадарчых арганізацыях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялёны корм пад ураджай 2019 года на плошчы 1 млн 582,8 тыс. гектараў, або на 4,9% больш, чым на аналагічную дату мінулага года. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 382,6 тыс. гектараў. Зяблевае ўзворванне глебы праведзенае на плошчы 989,7 тыс. гектараў, або на 37,6% больш, чым на 1 лістапада 2017 года.

На пачатак лістапада 2018 года нарыхтавана кармоў 11,4 млн тон кармавых адзінак, з іх кармоў з траў — 8,2 млн. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы для грамадскага пагалоўя кармоў нарыхтавана 26,2 цэнтнера кармавых адзінак, з іх кармоў з траў — 25,7 цэнтнера.

У студзені—кастрычніку 2018 года вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) у сельскагаспадарчых арганізацыях склала 1 млн 437,4 тыс. тон (на 0,1% менш да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года), малака выраблена 5 млн 939,9 тыс. тон (+0,7%).

На 1 лістапада 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі налічвалася 4,3 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў — 1,4 млн.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН