Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/15/981282_12345/
Дата раздрукоўкі: 05.06.2020 00:29
15.11.2018 19:21 Эканоміка

Беларусь увяла ліцэнзаванне экспарту лесаматэрыялаў з цвёрдаліставых парод

Мінск, 15 лістапада. Урад ўвёў ліцэнзаванне экспарту беларускіх лесаматэрыялаў з цвёрдаліставых парод за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 819 ад 14 лістапада.

Згодна з дакументам, экспарцёрам асобных відаў лесаматэрыялаў неабходна атрымліваць разавую ліцэнзію, якая выдаецца ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Беларускім вытворча-гандлёвым канцэрнам лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.

Канцэрн узгадняе заяву аб выдачы ліцэнзіі на экспарт лесаматэрыялаў цвёрдаліставых парод пры наяўнасці заключанага паміж ім і арганізацыяй пагаднення аб умовах паставак лесаматэрыялаў цвёрдаліставых парод.

Міністэрству замежных спраў ва ўстаноўленым парадку даручана паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб прынятай меры, унесці на яе разгляд прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза аналагічных мер, а таксама праінфармаваць Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб прыняцці гэтай пастановы.

Асноўныя пункты пастановы набудуць моц праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання і будуць дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239