Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/15/981302_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 21:44
15.11.2018 20:25 Эканоміка

Будынкі ААТ "Камволь" на вуліцы Маякоўскага ў Мінску будуць выстаўленыя на аўкцыён

Мінск, 15 лістапада. Будынкі ААТ "Камволь" на вуліцы Маякоўскага ў Мінску будуць выстаўленыя на аўкцыён.

"Савет міністраў пагадзіўся з прапановай канцэрна "Беллегпрам" па вызначэнні пазіцыі прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання ААТ "Камволь" аб адчужэнні да 28 красавіка 2019 года маёмасці, якая знаходзіцца ў яго ўласнасці. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада ад 14 лiстапада 2018 года № 825", — паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі.

Такім чынам, на аўкцыён будуць выстаўленыя дзесяць капітальных пабудоў па вуліцы Маякоўскага ў Мінску.

Канцэрну "Беллегпрам" даручана зрабіць захады па рэалізацыі гэтай пастановы.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2008 года № 100 "Аб некаторых пытаннях ўладальніцкага нагляду".
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239