Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/15/eu_981307_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:57
15.11.2018 20:34 Палітыка, Культура, Беларусь — Еўрасаюз

Макей: Латвія з'яўляецца для Беларусі важным і надзейным міжнародным партнёрам

Мінск, 15 лістапада. Латвія з'яўляецца для Беларусі сяброўскай дзяржавай, важным і надзейным міжнародным партнёрам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў Нацыянальным мастацкім музеі выставы "Латвіі 100. Гісторыя, мастацтва, традыцыі", прымеркаванай да стагоддзя абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Макей адзначыў пазітыўны характар беларуска-латвійскіх адносін.

Міністр канстатаваў, што веданне гісторыі і культуры, разуменне традыцый, павага да інтарэсаў адзін аднаго служаць добрым падмуркам для развіцця добрасуседскіх, ўзаемавыгадных і партнёрскіх адносін паміж беларускім і латвійскім народамі.

У якасці ганаровага госця адкрыццё выставы наведаў прэзідэнт Латвіі ў 1993—1999 гадах Гунціс Улманіс.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239