Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/16/981338_981339_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:34
16.11.2018 09:40 Спорт

Беларуская футбольная зборная выйграла ў Люксебмурга і выйшла на першае месца ў сваёй групе Лігі нацый

Мінск, 16 лістапада. У перадапошнім матчы групавога раўнда Лігі нацый беларуская футбольная зборная перамагла на выездзе Люксембург — 2:0 (Драгун, 37, 54) і выйшла на першае месца ў групе 2 найслабейшай лігі D.

Склад гасцей: Гарбуноў, Драгун, Мартыновіч, Шытаў, Савіцкі (Балановіч, 72), Глеб (Пуціла, 74), Сарока (Сігневіч, 85), Сівакоў, Маеўскі, М.Валадзько, Стасевіч. Папярэджанні атрымалі Сарока (71) і Драгун (83).

Статыстыка матча (падлік УЕФА): удары па варотах — 16:13 на карысць беларускай зборнай (першы тайм — 12:6), з іх у створ варот — 8:3 (5:2), вуглавыя ўдары — 7:3 (5:1), штрафныя ўдары — 19:18 (6:9), афсайды — 0:0 (0:0), валоданне мячом (у %) — 49:51 (52:48), дакладнасць пасоў (у %) — 78:77 (82:79), дакладнасць пасоў (у абсалютных лічбах) — 379/484 : 361/470 (240/294 : 203/256).

У іншым матчы групы Малдова перамагла на выездзе Сан-Марына — 1:0 (Дамашкан, 78).

Становішча каманд: Беларусь — 11 ачкоў (розніца мячоў 8-0), Люксембург — 9 (10-3), Малдова — 8 (3-4), Сан-Марына — 0 (0-14).

Заключны матч 18 лістапада каманда Ігара Крывушэнкі правядзе ў Сан-Марына. Каб застацца на першым месцы і працягнуць барацьбу за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы-2020, ёй дастаткова згуляць унічыю.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239