Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/17/981506_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 14:36
17.11.2018 12:45 Грамадства, Эканоміка

Лукашэнка: Нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця дзяржавы, яе незалежнасці

 Мінск, 17 лістапада. Нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця дзяржавы, яе незалежнасці і справядліва карыстаецца ў народзе вялікай павагай, гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

"Дзякуючы вашай руплівасці і дбайнаму стаўленню да багаццяў роднай прыроды забяспечаная харчовая бяспека Беларусі. Нашы якасныя натуральныя прадукты і сыравіна дазваляюць айчынным вытворцам займаць годныя пазіцыі на сусветным рынку", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, усе дасягненні аграпрамысловага комплексу — гэта вынік захавання пераемнасці вопыту і ведаў ветэранаў вытворчасці, разумнага сумяшчэння традыцый і сучаснага навукова-тэхналагічнага падыходу.

Лукашэнка перакананы, што добрасумленнае стаўленне да сваёй справы працаўнікоў палёў і перапрацоўчых вытворчасцяў, вучоных-аграрыяў, машынабудаўнікоў, работнікаў сэрвісных службаў, спецыялістаў сацыяльна-культурнай сферы ў вёсцы заўсёды будзе спрыяць эфектыўнаму развіццю беларускай эканомікі.

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу штогод адзначаецца ў Беларусі ў трэцюю нядзелю лістапада.

Паводле звестак Белстата, доля сельскагаспадарчай вытворчасці складае каля 6-7% аб'ёму беларускага ВУП. Пры гэтым у сельскагаспадарчым сектары працуе каля 9% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы краіны.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239