Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/19/981611_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 11:33
19.11.2018 11:56 Грамадства

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу аб наўмысным забойстве з асаблівай жорсткасцю

Мінск, 19 лістапада. Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 30-гадовага жыхара Вілейкі, які абвінавачваецца ў наўмысным забойстве з асаблівай жорсткасцю. Як паведамляе прэс-служба пракуратуры, раней мужчына быў судзімы за пагрозу забойствам і згвалтаванне.

З матэрыялаў цяперашняй крымінальнай справы вынікае, што нецвярозы абвінавачваны падчас сваркі збіў 43-гадовага жыхара аграгарадка Занарач (Мядзельскі раён), нанёсшы яму не менш як 22 удары рукамі, нагамі і шпаталем у жыццёва важныя органы.

Пацярпелы памёр на месцы злачынства ад закрытай траўмы шыі, якая суправаджалася шматлікімі пашкоджаннямі скурных пакроваў шыі, кровазліццямі ў мяккія тканіны шыі, пашкоджаннямі пад'язычнай косткі, што прывяло да развіцця асфіксіі і рэфлекторнага спынення сэрца.

Канфлікт здарыўся на тэрыторыі могілак у Занарачы, дзе абвінавачваны займаўся добраўпарадкаваннем месцаў пахавання сваякоў.

Падчас пракурорскай праверкі ўстаноўлена, што абвінавачанне выстаўленае абгрунтавана і пацверджана наяўнымі ў справе доказамі. Пракурор пакінуў без зменаў меру стрымання — узяцце пад варту.

Абвінавачанаму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 25 гадоў або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239