Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/19/981677_800253/
Дата раздрукоўкі: 03.12.2020 04:34
19.11.2018 16:30 Грамадства

У Мінску паводле падазрэння ў махлярстве затрыманы грамадзянін Германіі

Мінск, 19 лістапада. У сталіцы затрыманы 33-гадовы грамадзянін Германіі, якога падазраюць у махлярстве ў дачыненні да грамадзян Беларусі і суайчыннікаў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Устаноўлена, што ў Беларусь мужчына прыехаў у лістападзе 2017 года, скарыстаўшыся магчымасцю бязвізавага ўезду. У Мінску ён адкрыў фірму па аказанні паслуг вырабу дамоў і бань з драўлянага брусу. Мужчына браў перадаплату, але абавязацельствы перад замоўцамі не выконваў. У міліцыю звярнуліся 15 пацярпелых — жыхары Мінска і Мінскай вобласці. Папярэдне сума нанесенай шкоды склала больш за 40 тыс. долараў (прыблізна 85 тыс. рублёў).

Акрамя таго, мужчына "ўваходзіў у давер адзінокіх жанчын, у якіх скасаваны шлюб, — жыхарак сталіцы, абяцаў ім сумесную шчаслівую будучыню і прасіў пазычыць грошай на бізнес". Ён знаёміўся ў цырульнях, рэстаранах, гандлёвых цэнтрах.

У прыватнасці яму ўдалося такім чынам завалодаць 6 тыс. долараў, якія належаць мінчанцы, да гэтага часу ён гэтыя грошы не вярнуў. Адну з жанчын мужчына папрасіў аформіць на яе імя тэлевізар у растэрміноўку, які нібыта быў неабходны для офіса фірмы. Як высветлілася пазней, тэлевізар ён падарыў іншай знаёмай.

Затрыманы знаходзіцца ў рэгіянальным вышуку (у міжнародны вышук абвешчаны не быў). На тэрыторыі ФРГ яго падазраюць у здзяйсненні аналагічных злачынстваў.

У дачыненні да мужчыны распачатая справа на падставе арт. 209 КК (махлярства).
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239