Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/21/981960_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 11:39
21.11.2018 13:34 Грамадства, Палітыка

Суд у Гомелі спыніў адміністрацыйнае праследаванне журналісткі за стварэнне дакументальнага фільма

Мінск, 21 лістапада. Спыненая адміністрацыйная справа супраць журналісткі-фрылансара Марыі Булавінскай, распачатая паводле ч. 2 арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюджванне прадукцыі СМІ). Такое рашэнне, як паведамляе сайт spring96.org, прыняў суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч.

Пастанова датуецца 6 лістапада, на судзе Булавінская не прысутнічала. Напярэдадні, 5 лістапада, журналістку выклікалі ў Цэнтральны РАУС горада для ўдакладнення абвінавачання і тлумачэння правоў і абавязкаў.

Як паведамлялася, журналістка займалася здымкамі кароткаметражнага дакументальнага фільма "Бяздомны горад" з 2013 года. На працягу гэтага часу яна фіксавала факты знішчэння ў Гомелі архітэктурнай спадчыны — дамоў у гістарычным цэнтры горада з унікальным драўляным разным дэкорам.

Фільм быў прэзентаваны ў Гомелі ў маі. У верасні яго прадставілі на польскім тэлеканале "Белсат", які вяшчае на Беларусь. Фрылансараў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам, рэгулярна прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за працу без акрэдытацыі ў МЗС.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239