Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/21/981979_889965/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 10:54
21.11.2018 13:20 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ

Мінск, 21 лістапада. 21 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, вырас — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0062 рубля (0,26%) і склаў 2,3990 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0072 рубля (0,34%) да 2,1061 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0029 рубля (0,09%) і склаў 3,1953 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Пасля рэзкага падзення напярэдадні нафтавая марка Brent расце з пачатку дня на 1,2%, бараль ацэньваецца ў 63,3 долара.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,3614 рубля і склаў 65,9485 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239