Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/21/982052_123456/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 16:18
21.11.2018 18:21 Палітыка

Генпракуратура Украіны: Забойства беларуса Жызнеўскага на Майдане ў 2014 годзе да гэтага часу не раскрыта

Мінск, 21 лістапада. Забойства беларуса Міхаіла Жызнеўскага, а таксама Сяргея Нігаяна (ураджэнец Днепрапятроўскай вобласці) і Рамана Сеніка (Львоўскай) — першых ахвяр супрацьстаяння ўдзельнікаў Еўрамайдана і сілавікоў у студзені 2014 года ў Кіеве — да гэтага часу не раскрыта, паведаміла Генеральная пракуратура Украіны 21 лістапада на прэс-канферэнцыі, прысвечанай пятай гадавіне пачатку акцый пратэсту, якія прывялі да падзення рэжыму прэзідэнта Віктара Януковіча.

25-гадовы актывіст партыі УНА-УНСО Міхаіл Жызнеўскі быў забіты падчас супрацьстаяння на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 года. На месцы яго гібелі ўстаноўлены помнік. 13 чэрвеня 2017 года ўдастоены звання Герой Украіны (пасмяротна). Пахаваны на могілках вёскі Знамя Працы Гомельскага раёна. Помнік неаднаразова апаганьваўся вандаламі. Бацька Жызнеўскага памёр 8 красавіка 2018 года, маці — менш чым праз месяц, 4 мая.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239