Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/21/by_media_lavmak-L_vid/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 10:01
21.11.2018 14:31 Відэа, Улада

Сяргей Лаўроў абвінаваціў Захад у наступе на асновы міжнароднага права

21 лістапада ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя паводле вынікаў сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.

Кіраўнік расійскага МЗС пракаментаваў сітуацыю з надзяленнем вялікімі паўнамоцтвамі тэхнічнага сакратарыята АЗХЗ.

Сяргей Лаўроў, міністр замежных спраў Расіі: "Насуперак усім нормам і самой Канвенцыі па забароне хімічнай зброі, і наогул нормам міжнароднага права адносна канвенцыйных дакументаў, рашэнне аб надзяленні тэхнічнага сакратарыята функцыямі ўстанаўлення і прызначэння вінаватых было прынятае галасаваннем, шляхам злому наяўных правілаў працэдуры. Гэта наступ на асновы міжнароднага права".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН