Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/21/by_media_lavmak-M_vid/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:11
21.11.2018 14:51 Відэа, Улада

Уладзімір Макей: Трэба збалансаваць гандаль з Расіяй

21 лістапада ў Мінску адбылася прэс-канферэнцыя па выніках пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі: "У нашым парадку дня застаюцца вельмі важныя пытанні: урэгуляванне пытання з нафтавым падатковым манеўрам, збалансаванасць нашай ЗЭД, знешняга гандлю. За дзевяць месяцаў наш экспарт у Расію вырас усяго на 0,6%, а імпарт адтуль — на 22%. Гэта не толькі нафта, але і сельгаспрадукцыя, розная тэхніка. У цэлым мы задаволеныя той дынамікай, якая існуе ў вырашэнні пытанняў. Нас шчыра радуе ўзаемная нацэленасць на рашэнне гэтых пытанняў".
Відэа Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН