Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/22/982118_778899/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 04:56
22.11.2018 13:31 Палітыка

Яўген Марчук прызначаны новым прадстаўніком Украіны ў трохбаковай кантактнай групе

Мінск, 22 лістапада. Яўген Марчук прызначаны новым прадстаўніком Украіны ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе. Такое рашэнне прыняў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, паведаміла першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады, украінскі прадстаўнік у гуманітарнай падгрупе Ірына Герашчанка на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

З 2015 года Марчук прадстаўляў Украіну ў рабочай падгрупе па пытаннях бяспекі.

"Яўген Кірылавіч усе гэтыя цяжкія гады годна прадстаўляў Украіну ў падгрупе па бяспецы. Ён добра арыентуецца ў праблематыцы мінскіх перамоў і жорстка адстойвае нацыянальныя інтарэсы Украіны", — адзначыла Герашчанка.

Леанід Кучма пакінуў пасаду прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе 2 кастрычніка. Ён займаў яе з 2014 года.

У СМІ выказвалі меркаванні, што новым прадстаўніком Украіны ў кантактнай групе можа стаць Віктар Юшчанка.

Яўген Марчук нарадзіўся 28 студзеня 1941 года. Былы супрацоўнік КДБ СССР. У 1991—1994 гадах быў першым кіраўніком Службы бяспекі Украіны. У 1995—1996 гадах займаў пасаду прэм'ер-міністра Украіны.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН