Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/22/982169_789654/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 05:26
22.11.2018 16:35 Грамадства

Спынены крымінальны пераслед журналістаў Быкоўскага і Кулецкага па "справе БелТА"

Мінск, 22 лістапада. Спынены крымінальны пераслед двух фігурантаў "справы БелТА" — мінскага ўласнага карэспандэнта радыёстанцыі "Нямецкая хваля" Паўлюка Быкоўскага і галоўнага рэдактара партала realt.by Уладзіслава Кулецкага.
Пра гэта журналісты паведамілі БелаПАН.

Быкоўскага і Кулецкага абвінавачвалі на падставе ч. 2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі). Прычынай распачынання справы стала паведамленне дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія даваліся аднаму з замоўцаў.

З 7 па 9 жніўня ў рэдакцыях інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, партала tut.by і некаторых іншых СМІ, а таксама ў шэрагу іх супрацоўнікаў прайшлі вобыскі. Былі затрыманыя супрацоўнікі партала tut.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Таццяна Каравянкова і Ірына Леўшына, уласны карэспандэнт "Нямецкай хвалі" Паўлюк Быкоўскі, а таксама рэдактар інтэрнэт-сайта газеты "Белорусы и рынок" Аляксей Жукаў. Яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання.

Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы, ЗША, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН