Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/23/982280_458712/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 08:00
23.11.2018 13:13 Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка ставіць задачу максімальна павялічыць долю арэнднага жылля ў жыллёвым будаўніцтве

Мінск, 23 лістапада. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу перагледзець праграмы жыллёвага будаўніцтва, максімальна павялічыўшы долю будаўніцтва арэнднага жылля з прыцягненнем фінансаў прадпрыемстваў і арганізацый. Пра гэта ён заявіў 23 лістапада на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Паводле слоў Лукашэнкі, рынак арэнднага жылля ў Беларусі пакуль развіваецца павольна: за шэсць гадоў уведзена толькі 745 тыс. кв. м, што складае 2,5% ад агульнага аб`ёму. Для прыкладу, у Германіі доля такога жылля дасягае 58%, у Швейцарыі — 71%. "Як паказвае практыка, у нас яно вельмі запатрабаванае. Толькі ў Мінску на адну такую кватэру 150 і больш ахвотных. Развіццё рынку арэнднага жылля неабходнае і для вырашэння пытанняў працоўнай міграцыі", — дадаў ён.

Будаўніцтва арэнднага жылля таксама будзе спрыяць прыцягненню маладых спецыялістаў у малыя і сярэднія гарады Беларусі, адзначыў Лукашэнка. "Пры гэтым найбольш актыўна трэба будаваць там, дзе ёсць перспектывы, развіваецца прамысловасць. Напрыклад, як гэта робіцца ў Астраўцы", — сказаў ён.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239