Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/23/982289_889901/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:54
23.11.2018 13:28 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША, еўра і расійскі рубель падаражэлі перад выхаднымі

Мінск, 23 лістапада. 23 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0039 рубля (0,16%) і склаў 2,3996 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0031 рубля (0,15%) да 2,1050 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0049 рубля (0,15%) і склаў 3,2080 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Блізу поўдня бараль маркі Brent таргаваўся на ўзроўні 62 долараў ЗША.

Паводле ацэнак аналітыкаў, фактар выплаты ключавых падаткаў утрымлівае курс расійскага рубля ад істотнага падзення.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,0597 рубля і склаў 65,6664 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239