Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/26/982509_741258/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 03:56
26.11.2018 09:22 Палітыка

Украіна ўвяла ваеннае становішча на 60 дзён, Парашэнка пацвердзіў прыхільнасць мінскім пагадненням

Мінск, 26 лістапада. Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны на экстранным пасяджэнні ў ноч на 26 лістапада ўвёў на 60 дзён ваеннае становішча ў краіне. Прычынай стаў узброены інцыдэнт, які здарыўся напярэдадні у Керчанскім праліве.

Як паведаміў прэс-цэнтр Ваенна-марскіх сіл Украіны, расійскія памежныя караблі з выкарыстаннем зброі захапілі тры ўкраінскія судны, якія ішлі з Адэсы ў Марыупаль, і паранілі шасцярых ваеннаслужачых. У палон трапілі 23 чалавекі. Адзін з караблёў РФ здзейсніў таран.

Керчанскі праліў раздзяляе мацерыковую Расію і паўвостраў Крым, які РФ лічыць сваім пасля рэферэндуму 2014 года. Улады ў Кіеве і Захад не прызнаюць Крым расійскай тэрыторыяй.

Прэзідэнт Пётр Парашэнка заявіў на пасяджэнні СНБА, якое транслявалася ў прамым эфіры, што Украіна працягне выконваць свае абавязацельствы ў рамках міжнародных дамоў. Паводле яго слоў, гэта тычыцца і мінскіх пагадненняў аб Данбасе.

26 лістапада Вярхоўная рада Украіны на пазачарговым пасяджэнні павінна разгледзець пытанне аб зацвярджэнні рашэння СНБА аб увядзенні ваеннага становішча.
Дзмтрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН