Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/26/982648_123456/
Дата раздрукоўкі: 16.12.2018 05:37
26.11.2018 20:03 Грамадства

Крымінальны пераслед рэдактара tut.by Ульяны Бабаед па "справе БелТА" таксама спынены

Мінск, 26 лістапада. Крымінальны пераслед рэдактара tut.by Ульяны Бабаед па "справе БелТА" таксама спынены, паведамляе партал.

Незадоўга да гэтага стала вядома аб спыненні крымінальнага пераследу яшчэ адной фігурантка дадзенай справы —  міжнароднага аглядальніка БелаПАН Таццяны Каравянковай. У абодвух выпадках былі задаволеныя хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе на падставе арт. 86 КК (вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці). Каравянкова і Бабаед, акрамя кампенсацыі раней выстаўленай шкоды, заплацілі штраф 30 базавых велічынь (735 рублёў).

22 лістапада яшчэ двух фігурантаў справы, уласнага карэспандэнта "Нямецкай хвалі" Паўла Быкоўскага і рэдактара партала Realt.by Уладзіслава Кулецкага, вызвалілі ад крымінальнай адказнасці.

Усяго па "справе БелТА" праходзілі 15 чалавек. Усе яны, акрамя галоўнага рэдактара tut.by Марыны Золатавай, былі абвінавачаныя па ч. 2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі БелТА). Золатавай прад`явілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 425 КК (бяздзейнасць службовай асобы). Усім фігурантам прад`яўлены іскі аб шкодзе, яго сумы вар`іруюцца ад 3 да 17 тысяч рублёў.

З 7 па 9 жніўня ў рэдакцыях інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, партала tut.by і некаторых іншых СМІ, а таксама ў некаторых іх супрацоўнікаў прайшлі вобыскі. Былі затрыманыя супрацоўнікі партала tut.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Таццяна Каравянкова і Ірына Леўшына, Павел Быкоўскі, а таксама рэдактар інтэрнэт-сайта газеты "Беларусы і рынак" Аляксей Жукаў. Яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня. СК вылучыў абвінавачанні супраць 15 журналістаў і рэдактараў. Дзеянні 14 з іх кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 349 КК. Галоўны рэдактар партала tut.by Марына Золатава абвінавачваецца па ч. 2 арт. 425 (бяздзейнасць службовай асобы). Крымінальны пераслед па ч. 2 арт. 349 КК у дачыненні да яе спынены.

Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы, ЗША, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН