Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/28/982923_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 15:21
28.11.2018 14:06 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют, долар ЗША падаражэў амаль на дзве капейкі

Мінск, 28 лістапада. 28 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0109 рубля (0,45%) і склаў 2,4227 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0161 рубля (0,76%) і склаў 2,1471 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0065 рубля (0,2%) і склаў 3,2013 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пад поўдзень бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 61,1 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 11.30 на 0,1636 рубля і склаў 66,9436 рубля.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239