Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/28/982949_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 22:06
28.11.2018 15:10 Эканоміка, Фінансы

Нацбанк Беларусі і Цэнтрабанк ААЭ заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне банкаўскага нагляду

Мінск, 28 лістапада. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Цэнтральны банк Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў заключылі мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях абмену інфармацыяй і актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне банкаўскага нагляду.

Дакумент падпісалі 28 лістапада ў Абу-Дабі намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Дзмітрый Лапко і намеснік кіраўніка Цэнтральнага банка ААЭ Махамед Алі бен Заід.

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, мемарандум прадугледжвае пашырэнне супрацоўніцтва цэнтрабанкаў па пытаннях ажыццяўлення нагляду за дзейнасцю банкаў і іншых фінансавых устаноў, якія працуюць на тэрыторыі дзвюх дзяржаў, абмену нагляднай інфармацыяй, правядзення ўзаемных экспертных кансультацый, арганізацыі навучання персаналу з мэтай павышэння прафесійных навыкаў супрацоўнікаў цэнтральных банкаў дзвюх краін.

Падпісанне мемарандума адбылося ў межах удзелу Дзмітрыя Лапко ў 20-й Міжнароднай канферэнцыі органаў банкаўскага нагляду, якая праходзіць 28—29 лістапада ў Абу-Дабі. Мерапрыемства, арганізатарамі якога з'яўляюцца Базэльскі камітэт па банкаўскім наглядзе і Цэнтральны банк ААЭ, прысвечанае абмеркаванню актуальных пытанняў рэгулявання банкаўскай дзейнасці і банкаўскага нагляду. У канферэнцыі бяруць удзел каля 250 прадстаўнікоў наглядных органаў і цэнтральных банкаў з больш як 100 краін.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239