Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/29/983076_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 09:59
29.11.2018 13:16 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах

Мінск, 29 лістапада. 29 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0059 рубля (0,24%) і склаў 2,4286 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0087 рубля (0,41%) і склаў 2,1384 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0034 рубля (0,11%) і склаў 3,2047 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пад поўдзень бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 58,5 долара ЗША, але на баку расійскай валюты пазітыўныя чаканні ад суботняй сустрэчы Пуціна і Трампа.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,3094 рубля і склаў 66,6342 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН