Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/29/983130_12345/
Дата раздрукоўкі: 04.06.2020 23:21
29.11.2018 16:38 Грамадства

У Асіповічах экстранна прыпыненая праца школы з-за стану перакрыццяў

Магілёў, 29 лістапада. Раённая камісія па надзвычайных сітуацыях прыняла рашэнне аб прыпыненні працы школы № 4 у Асіповічах (Магілёўская вобласць), дзе навучаецца 740 чалавек. Заняткі адменены.

Як паведамляе МНС, будынак сярэдняй школы № 4 Асіповічаў быў інструментальна абследаваны спецыяльнай арганізацыяй. Яна заключыла, што ў будынку 1966 года пабудовы перакрыцці пліт трэцяга паверха знаходзяцца ў нездавальняючым стане. Сама пабудова трохпавярховая, перакрыцці — жалезабетонныя пліты.

28 лістапада было праведзена пазачарговае пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Асіповіцкім раённым выканаўчым камітэце. Прынятае рашэнне аб часовай забароне на эксплуатацыю будынка.

З 29 лістапада правядзенне заняткаў у СШ № 4 адмяняецца, а з 30 лістапада навучальны працэс будзе арганізаваны на базе асіповіцкай гімназіі. Для вырашэння пытання плануюцца працы па зняцці нагрузкі з пліт і іх умацаванні.
Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239